Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: хто фінансуе ісламскія школы?


ІСЛАМАБАД: Як мінімум 250 пакістанскіх навучэнцаў ісламскіх школаў-мэдрэсэ адкінулі патрабаваньні з боку ўладаў датычна рэгістрацыі школаў і наяўнасьці іх фінансаваньня. На мінулым тыдні ў рамках барацьбы з рэлігійным экстрэмізмам такую папраўку ў дзеючае заканадаўства ўнёс прэзыдэнт Пэрвэз Мушараф. Мула Шарыф Газарві, які кіруе мэдрэсэ ў Ісламабадзе паведаміў, што ўлады патрабуюць ад ісламскіх школаў выявіць іхныя крыніцы фінансаваньня. Паводле Газарві, калі б назваць прозьвішчы донараў і дабрачынцаў, яны маглі б стаць аб''ектам перасьледу з боку ўладаў. У амаль 10 тысячах мэдрэсэ ў Пакістане вучацца каля мільёна студэнтаў. Большасьць з гэтых школаў існуюць на прыватныя грошы.
XS
SM
MD
LG