Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абавязковая форма "будзе спрыяць дысцыплінаванасьці" школьнікаў


RFE/RL Міністэрства адукацыі ня будзе настойваць на тым, каб у кожнай школе ці кожным райцэнтры была адзіная школьная форма. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў падчас справаздачы кіраўніку дзяржавы.

Міністар прадэманстраваў Лукашэнку каля 10 мадэляў школьнай вопраткі для дзяўчынак і хлопчыкаў, распрацаваных беларускімі мадэльерамі. “Сёлета рэкамэндаваны дзелавы стыль адзеньня для навучэнцаў” – заявіла прэсавая служба кіраўніка дзяржавы і патлумачылі, што “ўвядзеньне такога школьнага адзеньня дазволіць юным грамадзянам са школьнай парты прызвычаіцца да дзелавога стылю, будзе спрыяць дысцыплінаванасьці”.

Гл. таксама • Як вы ставіцеся да ўвядзеньня абавязковай школьнай формы? • "НАТО + ЗША = ВАЙНА" у беларускім задачніку па матэматыцы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG