Заклапочанасьць у Эўропе выкліканая тым, што выпадкі птушынага грыпу былі зафіксаваныя ў Сыбіры ў Расеі. Гэтая хвароба, якая прыйшла з Паўдзённа-Ўсходняй Азіі, дзе яе ахвярамі сталі каля 60 чалавек, можа перакінуцца ў Эўропу. Разносчыкамі інфэкцыі могуць стаць пералётныя птушкі, якія мігруюць па Эўразіі.
Перасьцярогі галяндцаў тлумачацца тым, што два гады таму краіна ўжо перажыла эпізаотыю птушынага грыпу. Тады фэрмэры былі вымушаныя забіць 30 мільёнаў галоваў птушкі, што прывяло да стратаў сотняў мільёнаў эўра. Ніхто ня хоча паўтарэньня гэтага.
Тым ня менш, каля 6 мільёнаў галоваў хатняй птушкі ў Галяндыі застаюцца ў вольным выгуле, іх гаспадары-фэрмэры гавораць, што запруць іх у клеткі, калі адпаведнае рашэньне будзе прынятае ня толькі ўрадам краіны, але і Эўракамісіяй – выканаўчым органам Эўразьвязу.
Пасьлязаўтра вэтэрынарныя экспэрты ўсіх 25 краінаў Эўразьвязу зьбяруцца на супольную нараду, каб выпрацаваць агульную палітыку. Між тым расейскія экспэрты нагадваюць, што ў вельмі хуткім часе пачнецца восеньскі пералёт птушак з Сыбіру на Блізкі Ўсход і ў Эўропу. А зь імі можа прыйсьці і птушыны грып.
Гл. таксама Якая рызыка эпідэміі птушынага грыпу ў Беларусі?