Супрацоўнікі міліцыі пад выглядам апэрацыі па барацьбы зь незаконнымі мігрантамі зьявіліся ў прыватную кватэру прадстаўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Юрася Захаранкі правяраць пашпарты. Пагражалі нават узламаць дзьверы, калі гаспадар іх не адчыніць.
Спадар Макмілан сустракаўся на прыватнай кватэры з прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў Гомеля.
Нават пасьля прад''яўленьня Лайлам Макміланам дыпляматычных дакумэнтаў міліцыянты не дазвалялі амэрыканцу пакінуць кватэру, патрабуючы яшчэ і ягоны пашпарт.
Сустрэча амэрыканскага дыплямата з грамадзкімі актывістамі Гомеля мелася адбыцца ў доме гомельскага палітыка Віктара Карнеенкі на вуліцы Палескай, 52. Але міліцыя і пажарныя яшчэ за некалькі гадзін перакрылі пад''езд да дому пад выглядам таго, што ў суседнім доме знойдзена міна часоў вайны.
Джып амэрыканскага дыплямата скрозь перасьледавалі ня толькі міліцыянты ды людзі ў цывільным, але і здымачная група абласнога тэлебачаньня.