Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тадэвуша Кручкоўскага сёньня выклікалі ў міліцыю


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня а першай гадзіне дня былы старшыня Саюзу Палякаў Тадэвуш Кручкоўскі наведаў Ленінскі РАУС у Горадні, яго выклікалі ў сувязі са справай аб спаленым аўтамабілі, які яму належаў. Невядомыя ў ноч з 6 на 7 студзеня сёлета падпалілі ягоны “Опэль”, які згарэў.

А 12-й гадзіне сёньня ж у Ленінскім РАУС пабываў намесьнік старшыні СПБ Юзаф Пажэцкі, яго таксама выклікалі ў справе аб падпале аўтамабіля спадара Кручкоўскага. Юзаф Пажэцкі зьяўляўся намесьнікам і ў Т.Кручкоўскага, і застаецца ім у новага кіраўніка СПБ Анжалікі Борыс. Учора спадарыню Борыс таксама дапытваў сьледчы ў Ленінскім райаддзеле міліцыі адносна таго, дзе яна знаходзілася ў тую ноч, калі падпалілі машыну Т.Кручкоўскага, на той час дзейнага старшыні СПБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG