Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КХП БНФ не вылучала дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў


Ул.Інф. Радыё “Свабода” атрымала паведамленьне прэсавай службы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ адносна інфармацыі пра тое, што на Кангрэс дэмакратычных сілаў вылучаныя два дэлегаты ад КХП-БНФ.

“Гэта не адпавядае сапраўднасьці, -- гаворыцца ў паведамленьні, -- Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ ня ўдзеьнічае ў Кангрэсе і ва ўсіх справах так званай "дэмапазыцыі", якая зьяўляецца нашым палітычным праціўнікам на выбарах. Па даручэньні Ўправы была праведзеная праверка па структурах партыі. Нідзе ня выяўлена парушэньня Статуту і палітыкі партыі. Такіх дэлегатаў ад Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ не існуе" - гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы КХП-БНФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG