Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніязаў прызначыў былога целаахоўніка міністрам


АШГАБАТ. Прэзыдэнт Туркмэністану Сапармурат Ніязаў прызначыў сёньня віцэ-прэм’ерам у пытаньнях сувязяў з СНД свайго былога целаахоўніка. 39-гадовы Аганіяз Акыеў да 2002 году працаваў целаахоўнікам Ніязава, а затым быў прызначаны намесьнікам міністра бясьпекі. У 2003 годзе Акыеў стаў мэрам гораду Туркмэнбашы – прэзыдэнцкага курорту на Касьпійскім моры, а месяц назад узначаліў канцылярыю прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG