Старшыня Галоўнай рады Саюзу палякаў мінулага скліканьня Канстанцін Тарасевіч сказаў Радыё Свабода, што нават ня ведае — хто такі Вітольд Песьціс. А вось што гаворыць прэс-сакратар новага кіраўніцтва СПБ Анджэй Пісальнік:
(Пісальнік: ) “Некалькі крыніцаў нам даносяць, што менавіта Песьціс будзе адыгрываць нейкую ключавую ролю ў польскім руху, які ствараюць улады. У гэтым псэўдаруху польскім, зразумела, бо Песьціс ніколі ня быў сябрам нашай арганізацыі”.
Вітольду Песьцісу 56 гадоў. На прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе ён быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі. Год таму спадар Песьціс узначаліў грамадзкую арганізацыю “Белая Русь”, створаную напярэдадні рэфэрэндуму наконт трэцяга тэрміну Аляксандра Лукашэнкі. Вось што сказаў спадар Песьціс наконт магчымага старшынства ў Саюзе палякаў:
(Песьціс: ) “Першы раз чую, для мяне гэта вялікая нечаканасьць. Гэта чуткі, толькі чуткі. Я зьдзіўлены, па крайней меры, я ведаю, што гэты чалавек павінен быць сябрам гэтай арганізацыі, перш-наперш. А я ж ня сябра, дык як яны могуць мяне прапанаваць? А ўжо ж сёньня 22-га, да 27-га, да зьезду чатыры дні засталіся”.
Праўда, спадар Песьціс прызнаўся, што са сваімі прыяцелямі яны жартавалі наконт таго, хто б зь іх мог бы ўзначаліць Саюз палякаў, але ня больш за тое. Што датычыць атачэньня Тадэвуша Кручкоўскага, дык яно трымае пад сакрэтам магчымыя кандыдатуры на пасаду старшыні СПБ, гаворачы, што яны стануць вядомыя толькі на зьезьдзе.
Цяперашняга кіраўніка Саюзу палякаў Анжаліку Борыс сёньня апоўдні выклікалі ў Ленініскі РАУС. Пасьля допыту ў якасьці сьведкі Анжаліка Борыс паведаміла, што ў яе цікавіліся: дзе яна была ў ноч з 6-га на 7-га студзеня, калі нехта невядомы спаліў аўтамабіль “Опэль” Тадэвуша Кручкоўскага, у той час дзейнага старшыні Саюзу палякаў.
Я пацікавіўся ў Анжалікі Борыс: як яна можа падсумаваць вынікі вылучэньня камандай Тадэвуша Кручкоўскага дэлегатаў на паўторны зьезд Саюзу палякаў?
(Борыс: ) “Я толькі хачу сказаць адное, што вылучэньне дэлегатаў было пад пільным наглядам мясцовых органаў улады, камітэтаў па справах ідэалёгіі і гэтак далей. Паўсюдна гэта рабілася сілай, прымусам. На ніводным практычна сходзе не было кворуму. Ну, аб якім кворуме можна казаць, калі на сходзе прысутнічалі папросту пабочныя асобы, нават ня сябры арганізацыі?”
Тым часам Канстанцін Тарасевіч, які ачольваў паседжаньне, дзе было прынятае рашэньне наконт паўторнага зьезду, сьцьвярджае, што прымусу на сходах па вылучэньні дэлегатаў, не было.
(Тарасевіч: ) “Такая інфармацыя да мяне таксама даходзіла. Я папытаўся, напрыклад, у Івянцы, потым у Барысаве як прайшло, у Клецку, у Нясьвіжы. Ніхто не пацьвердзіў, што там нехта ўмешваўся ці ўціскаў”.
Спадар Тарасевіч паведаміў, што на зьезьдзе ня будзе дэлегатаў ад сталіцы. Кіраўнічы орган Менскага аддзелу СПБ пастанавіў не вылучаць іх, паколькі запозна атрымаў дакумэнты наконт маючага адбыцца зьезду, сказаў Кансанцін Тарасевіч.