АФІНЫ. У Грэцыі апублікаваны папярэдні даклад экспэртаў, якія расьсьледавалі абставіны нядаўняй катастрофы кіпрыёцкага авіялайнэра. На думку экспэртаў, катастрофа адбылася з прычыны разгермэтызацыі самалёта і адначасовага выцеку паліва.
Авіялайнэр упаў у гарах на поўначы ад Афінаў 14 жніўня. Загінуў 121 чалавек – усе, хто знаходзіўся на борце самалёта.
Авіялайнэр упаў у гарах на поўначы ад Афінаў 14 жніўня. Загінуў 121 чалавек – усе, хто знаходзіўся на борце самалёта.