Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ занепакоена сытуацыяй з mult.3dway.org


RFE/RL Прадстаўнік АБСЭ у пытаньнях свабоды слова Міклаш Харашці выказаў асаблівую занепакоенасьць з нагоды магчымага прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці стваральнікаў сатырычных флэш-мультфільмаў у інтэрнэце пра кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку.

У адмысловай заяве спадар Харашці падкрэсьліў, што “сатыра ёсьць звычайны і нармальны спосаб выказваньня ў мэдыях дэмакратычных грамадзтваў”.

Паводле прадстаўніка АБСЭ, кваліфікацыя мультфільмаў як паклёпу ці зьнявагі цалкам супярэчыць прынцыпу свабоды палітычных дэбатаў. Ён нагадаў, што для забесьпячэньня грамадзкага кантролю за ўладай вышэйшыя службовыя асобы павінны цярпець больш жорсткую крытыку, чым звычайныя грамадзяне. Гэты прынцып замацавана ў шматлікіх рашэньнях Эўрапейскага суду ў правох чалавека – зазначыў спадар Харашці.

Ён гаворыць, што Беларусь – адзіная краіна АБСЭ, дзе людзей садзяць у турму па абвінавачваньні ў паклёпе на прэзыдэнта. Толькі летась два чалавекі былі асуджаныя паводле гэтага абвінавачваньня і адзін зь іх яшчэ застаецца за кратамі. Міклаш Харашці заявіў, што паведамленьні пра магчымы новы перасьлед за паклёп выглядаюць асабліва трывожным у сьвятле перасьледу журналістаў, зьвязанага з канфліктам вакол Саюзу палякаў Беларусі.

Зьнешнія спасылкі (адчыняюцца ў новым акне): • "Праблемны" вэбсайт - mult.3dway.org Рэзэрвовыя копіі "люстэркі" арыгінальнага сайту: • multy.boo.pl • mult @onlinehome.us • mult.batke.net
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG