Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катацца на атракцыёнах усё небясьпечней; Шклову не хапіла інвэстыцый


Юлія Шарова, Менск Агляд сёньняшняй незалежнай прэсы – 22 жніўня.

Катацца на атракцыёнах у беларускіх парках робіцца ўсё небясьпечней, піша “Белорусская газета”. На мінулым тыдні ажно 16 наведнікаў менскага парку Горкага правіселі на коле агляду цягам дзьвюх зь лішкам гадзінаў – кола спынілася. Два гады таму ў Берасьці разьбілася маладая дзяўчына, якая павалілася з горкі. Тады ж у тым жа менскім парку быў сьмяртэльна паранены мужчына. Ня так даўно былі інцыдэнты ў Калінкавічах і Гомелі. Аднак пакуль нічога яшчэ ня зроблена, каб знайсьці вінаватых у гэтых здарэньнях, якія сталі штораз часьцейшымі, піша “БГ”.

“Белорусская газета” таксама адзін са сваіх матэрыялаў прысьвячае інцыдэнту, што нядаўна адбыўся з сайтам Аб’яднанай грамадзянскай партыі. За 11-15 жніўня сайт АГП ламалі тройчы. Замест таго, каб папросту заблякаваць доступ да зьместу web-старонкі, невядомыя, якія назваліся “патрыётамі”, зьмясьцілі на сайце партыі свае ацэнкі дзеяньняў апазыцыі. Яны наракалі на неэфэктыўнасьць абранай дэмакратычнымі сіламі тактыкі, рэкамэндавалі меней часу аддаваць вандроўкам у Вашынгтон і болей – працы з народам. У адміністрацыі сайта завязалася забаўная палеміка зь невядомымі хакерамі й цягам колькіх дзён рэсурс АГП ператварыўся ў форум, дзе бакі спаборнічалі ў красамоўстве. Чаму хакерам спатрэбілася ламаць апазыцыйны сайт? Пра гэта можна прачытаць у матэрыяле Віктара Марціновіча.

“Белорусский рынок” піша пра Шклоўскі завод газэтнай паперы – дзяржаўны праект, які пачне працаваць праз два гады. Магутнасьць заводу складзе 40 тысячаў тонаў паперы за год, што дазволіць кампэнсаваць неабходны імпарт. Будаўніцтва прадпрыемства абыдзецца дзяржаве ў 70 мільёнаў даляраў. Цікава, што першапачаткова кошт праекту складаў 400 мільёнаў даляраў. Аднак беларускія чыноўнікі зноў прадэманстравалі сваю няздольнасьць залучаць інвэстыцыі – і апэтыты давялося збавіць, піша “Белорусский рынок”.

Амаль 60 адсоткаў ад усіх замежных інвэстыцыяў у эканоміку Берасьцейскай вобласьці за першае паўгодзьдзе прыйшлі ў свабодную эканамічную зону “Берасьце”, паведамляе “Брестская газета”. Гэта 23,7 мільёна даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG