Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект канстытуцыі Іраку пакуль не гатовы


БАГДАД. Канстытуцыйная камісія Іраку можа папрасіць яшчэ тыдзень, каб завершыць працу над праектам асноўнага закону краіны. Пра гэта паведаміў сёньня прадстаўнік прэм’ер-міністра Іраку Ібрагіма аль-Джаафары і дадаў, што альтэрнатывай адтэрміноўцы можа быць толькі роспуск парлямэнту. Праект канстытуцыі першапачаткова плянавалася падаць да 15 жніўня. Пасьля быў прызначаны новы тэрмін -- да заўтрашняга вечару. Аднак, прадстаўнікі шыітаў, курдаў і сунітаў ў камісіі так і ня могуць дамовіцца ў цэнтральных пытаньнях. Тым часам, у Іраку арыштаваныя 280 замежнікаў, падазраваных ў тэрарыстычнай дзейнасьці. Гэта пераважна грамадзяне Эгіпту, Сырыі і Судану.
XS
SM
MD
LG