КЁЛЬН. НЯМЕЧЧЫНА. Папа Бэнэдыкт 16-ы, які знаходзіцца са сваім першым замежным візытам у Нямеччыне, сёньня сустрэўся з канцлерам ФРГ Герхардам Шрэдэрам. Папа, які родам з Баварыі, таксама меў гутарку з палітычным канкурэнтам Шрэдэра, лідэрам хрысьціянскіх дэмакратаў Ангелай Мэркель. Сёньня пантыфік сустракаецца таксама з прадстаўнікамі турэцкай ісламскай грамады. У Нямеччыне жывуць болей як два з паловай мільёны туркаў. Учора кіраўнік рыма-каталіцкай царквы наведаў сынагогу, дзе ён выказаўся за паляпшэньне юдэйска-хрысьціянскіх стасункаў і засьцярог ад росту антысэмітызму.