МАДРЫД. У суботу ў Мадрыдзе былі пахаваныя 17 гішпанскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў выніку катастрофы гелікоптэру ў Аўганістане. На жалобнай цырымоніі ў вайсковай штаб-кватэры прысутнічалі кароль Гішпаніі Хуан Карлас, прэм’ер-міністар Хасэ Луіс Радрыгес Запатэра, а таксама сем’і загіблых і вайскоўцы. На знак жалобы па ўсёй краіне прыспушчаныя сьцягі. Дагэтуль не вядомыя прычыны катастрофы, што адбылася ў мінулы аўторак. Міністар абароны Гішпаніі Хасэ Бона мяркуе, што вінаваты хутчэй за ўсё моцны вецер, але вэрсія, што гелікоптэр быў зьбіты, не выключаецца. У Аўганістане знаходзяцца прыкладна 850 гішпанскіх вайскоўцаў.