Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэшаль сьведчыў на працэсе над Мілошавічам


ГААГА. Воіслаў Шэшаль, ультранацыяналіст, былы віцэ-прэзыдэнт Сэрбіі, сёньня сьведчыў у Гаазе на працэсе над былым югаслаўскім прэзыдэнтам Слабаданам Мілошавічам. Шэшаль, які таксама абвінавачваецца ў ваенных злачынствах, заявіў, што Захад вінаваты ў разьвязаньні вайны ў Косаве. Шэшаль сказаў, што Бялград ужо зьбіраўся мірна вырашыць канфлікт у рэгіёне, аднак, ЗША справакавалі гвалт, каб увесьці туды войскі. Мілошавічу выстаўлена болей як 60 абвінавачваньняў у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці ў часе балканскіх войнаў у Харватыі, Босьніі і Косаве ў 1990-х гадох. Шэшэль таксама абвінавачаны ў ваенных злачынствах. Сёньня ён сьведчыў на працэсе на просьбу абароны Мілошавіча.
XS
SM
MD
LG