БАГДАД. Некалькі сотняў прыхільнікаў радыкальнага шыіцкага клерыкала Магтада аль- Садра наладзілі сёньня дэманстрацыю ў Багдадзе супраць фэдэратыўнага ўпарадкаваньня дзяржавы, якое, зь іхнага гледзішча, разбурыць адзінства Іраку. Паведамляецца, што акцыя прайшла спакойна. Праблема фэдэратыўнага ўпарадкаваньня дзяржавы -- адна з тых, дзе ня могуць знайсьці згоды распрацоўшчыкі праекту новай канстытуцыі. Курды, якія мелі аўтаномію на поўначы Іраку, пачынаючы ад 1991 году, зноў вяртаюцца да гэтай ідэі. Шыіцкі лідэр Абдул Азіз аль-Хакім таксама заяўляе пра жаданьне шыітаў мець аўтаномію на поўдні Іраку. Суніты выступаюць супраць.