Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Дабравольскі пра "Нямецкую хвалю": “Гара нарадзіла мыш"


RFE/RL Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі камэнтуе пляны нямецкай радыёстанцыі “Deutsche Welle” пачаць вяшчаньне на Беларусь.

(Дабравольскі: ) “На жаль, гэта ня проста памылка, а памылка вельмі істотная. Калі гэта будзе адзінае, што зробіць Эўразьвяз дзеля інфармаванасьці беларускага насельніцтва, то можна будзе лічыць: гара нарадзіла мыш. Чаму?

Па першай адукацыі я радыёфізык. Таму ведаю, што такое кароткія хвалі й як яны распаўсюджваюцца. На кароткіх хвалях вельмі цяжка знайсьці патрэбную радыёстанцыю. І яшчэ цяжэй знайсьці, калі яна вяшчае толькі 30 хвілін у дзень. А таму я ўпэўнены, што ніякага ўплыву на інфармаванасьць беларускіх грамадзян гэтая радыёстанцыя не акажа — незалежна ад мовы вяшчаньня. Таму што, з іншых парамэтраў, яна папросту ня зойме свайго месца ў распарадку дня беларускіх людзей.

Хачу сказаць, што нават вяшчаньне Радыё Свабода ня вельмі зручнае. Таму што чатыры разы на дзень мяняюцца частоты, і ёсьць даволі вялікі перапынак. Але ўсё ж Радыё Свабода людзі слухаюць. Таму што прызвычаіліся.

Акрамя таго, я ня ўпэўнены, што для 30 хвілін на “Deutsche Welle” будуць ствараць вялікі аўтарскі калектыў. А калі калектыву ня будзе, то такія будуць і навіны. Гэта будуць перапевы з іншых СМІ. Таму, мне здаецца, сэнсу ў гэтым ніякага няма”. (Увесь тэкст перадачы)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG