(Маркевіч: ) “У мяне гэтае рашэньне выклікала дваістае пачуцьцё. З аднаго боку — як журналіст, як чалавек, які бачыць выйсьце зь цяперашняй сытуацыі ў пашырэньні інфармаванасьці беларускага насельніцтва, у стварэньні інфармацыйнай альтэрнатывы для беларусаў, — я не магу гэткае падзеі не вітаць. Любы інфармацыйны праект для Беларусі, любыя памкненьні дапамагчы беларусам атрымаць апэратыўную незалежную якасную інфармацыю — гэта добра.
Але, з іншага боку, перадачы, якія падаюцца па-расейску, — гэта нонсэнс. Мала таго, што гэта не рашае кардынальна праблемы, не стварае інфармацыйнай альтэрнатывы, дык гэтая падзея дае недвухсэнсоўны сыгнал пра тое, што Эўропа выбрала такі кулюарны спосаб змаганьня з дыктатарам Лукашэнкам. Гэта вельмі кепскі сыгнал для актыўных беларускіх людзей.
Ёсьць яшчэ адзін чыньнік. Узьнікаюць і чыста тэхнічныя моманты, зьвязаныя з тым, што кароткія хвалі — гэта ўчарашні дзень. І мне дзіўна, што з многіх спосабаў, з дапамогаю якіх можна данесьці да беларусаў інфармацыю, выбраны ня самы аптымальны”. (Увесь тэкст перадачы)