Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекі прымачыя – костачкі сабачыя


Вячаслаў Дубінка, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Прымак Тэклі Шуляк Васіль Катлубай паставіў фанерны куфар у яе двары і за сякеру. Пара паднавіць агароджу, у сенцах дах пацёк, а хлеў вепрукі разбэрсалі – беднай карове праз шчыліны вецер вушы адрывае і рабрыны пералічвае.

Тэкля ажыла, ледзь не сьпявае, на золку і калгасных кароў падоіць, і свае соткі ўпыніць. На прымака пашанцавала, але нядоўга песьні гучалі. Васіль Катлубай – былы пяхотны камбат – па лжывым даносе загрымеў у сорак пятым і дваццаць гадоў пад наглядам ганчакоў Берыі будаваў дужа сакрэтны атамны завод. Адпусьцілі гэбісты на волю Катлубая жоўтага і худога. Жывы мярцьвяк, хутка дасьць дуба. Але каюк Васілёў зацягнуўся: былы камбат адчайна чапляўся за жыцьцё, кідаўся да варажбітак. Тэкля горка плакала, а на яе плач адгукнуўся добрае душы сваяк – пешшу прытэпаў да гаманкога Слуцку аж зь Любані. На павадочку прывёў сабачак, вясёлых, жвавенькіх. Тэклі прагаварыў ледзь ня шэптам: – Чысьцюткія, падлы не смакавалі, боўталіся на прывязі, елі тое, што сам гатаваў. Твайму прымаку найлепшыя лекі. Калі гідка, чыгункі пазнач. І пачынай варыць, як месяц узыдзе. Лекі твайму гаротнаму Васілю, чуеш? Другіх і не шукай, бо – няма! Пяць гадоў пратрымаўся на грэшнай зямлі Васіль, гарачы адвар ад костачак сабачых на ноч смакуючы. Дасьціпны, гаваркі сусед, бывалы франтавік Сева Баранчык шчыра радаваўся за Васіля: – Вось якія лекі прымачыя – костачкі сабачыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG