Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі сёлета спынілі дзейнасьць 181 злачыннай групоўкі


МАСКВА. У Расеі ад пачатку году была спыненая дзейнасьць ста васьмідзесяці адной злачыннай групоўкі, амаль на траціну болей, чым за такі ж пэрыяд летась. Пра гэта паведаміў начальнік дэпартамэнту ў барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і тэрарызмам Міністэрства ўнутраных справаў Мікалай Аўчыньнікаў. Ён адзначыў, што прадстаўнікі крымінальных структураў ўсё болей актыўна стараюцца легалізавацца і праціснуцца ва ўладу. У першай палове гэтага году расейскімі чыноўнікамі было зьдзейсьнена звыш 30 тысячаў злачынстваў – на 70 працэнтаў больш, чым летась.
XS
SM
MD
LG