Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трох узбэцкіх уцекачоў з Кіргізстану пераправяць у Нарвэгію


БІШКЕК. У Бішкеку суд вызначыў лёс трох жыхароў узбэцкага гораду Андыжану, якім Міністэрства замежных справаў Кіргізстану адмовіў у атрыманьні статусу ўцекача. Пазоў у суд падала кіргізская няўрадавая арганізацыя “Адылет” (“Справядлівасьць”) Трое ўзбэкаў будуць перапраўленыя ў Нарвэгію, калі цяперашняе рашэньне суду ня будзе аспрэчанае ў вышэйшай інстанцыі. У трэція краіны былі накіраваныя амаль усе грамадзяне Ўзбэкістану, якія ўцяклі ў Кіргізстан пасьля крывавага падаўленьня пратэстаў у Андыжане 13-га траўня.
XS
SM
MD
LG