Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магчымае месца правядзеньня кангрэсу дэмсілаў – Кіеў


Ул. інф. Калі арганізатары Нацыянальнага кангрэсу дэмакратычных сілаў, на якім мае быць абраны адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары, ня здолеюць знайсьці памяшканьне для правядзеньня гэтага форуму ў Беларусі, ён пройдзе ў Кіеве.

Рашэньне на карысьць украінскай сталіцы было прынятае сёньня на пасяджэньні Сталай рады дэмакратычных сілаў. Партыі, што ўваходзяць у Сталую раду, зьвярталіся ў 50 установаў выканаўчай улады, каб арэндаваць залю для правядзеньня Кангрэсу, але паўсюль атрымлівалі адмову. Учора кіраўнікі пяці партыяў, што ўваходзяць у склад Сталай рады, афіцыйна зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі, каб праблема памяшканьня для форуму была вырашаная.

Нацыянальны кангрэс дэмакратычных сілаў, на якім будзе вылучаны адзіны кандыдат на прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў, мяркуецца правесьці сёлета ў верасьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG