Паводле нянямецкіх медыяў, ў часе ўчорашніх размоваў Ангелы Мэркель з прэзыдэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскім, прэм’ерам Марэкам Бэлькам, віцэ-сьпікерам Сэйму і адначасна кандыдатам у прэзыдэнты Дональдам Тускам назіраліся паразуменьне і блізасьць падыходаў у большасьці пытаньняў, у тым ліку і беларускім.
Як заявіла спадарыня Мэркель, у выпадку яе перамогі на выбарах, ва ўсходнеэўрапейскай палітыцы адбудуцца істотныя перамены. Гэтая палітыка ня будзе рабіцца праз галаву Варшавы. Спадар Туск выказаў надзею на тое, што усходнеэўрапейская палітыка пачне ўлічваць польскія інтарэсы.
Назіральнікі лічаць, што ў выпадку перамогі Ангелы Мэркель на маючых адбыцца выбарах Нямеччына замацуе атлянтычны вэктар; палітыка Бэрліну ў адносінах да Менску стане значна больш жорсткай. Больш дзелавымі і значна менш сардэчнымі стануць нямецка-расейскія дачыненьні.
Гл. таксама А.Мэркель пра канфлікт у СПБ: "Мы моцна падтрымліваем палякаў"