Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілігрымы ідуць у Росіцу ўшанаваць айцоў-марыянаў


Вінцэсь Мудроў, Полацак Сёньня з Полацку ў Росіцу выправілася традыцыйная пешая пілігрымка, удзельнікі якой возьмуць удзел у штогадовых урачыстасьцях у гонар айцоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча ды Юрыя Кашыры.

Айцы-марыяне былі жыўцом спаленыя карнікамі ўзімку 1943 году, у чэрвені 1999 году папа Ян Павал ІІ бэатыфікаваў росіцкіх пакутнікаў, і ад таго часу Росіца стала месцам паломніцтва.

Агулам у пілігрымку выправілася 45 вернікаў, самаму старэйшаму зь якіх, Мячыславу Крывёнку, споўнілася 78 гадоў. Апрача таго, гэткія ж пілігрымкі накіруюцца ў Росіцу з Глыбокага і Друі. Ну а самі ўрачыстасьці пройдуць ў росіцкім касьцёле сьвятой Тройцы 19 і 20 жніўня. Чакаецца прыезд вялікай групы вернікаў з-за мяжы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG