Размовы на тэму намераў Пуціна ня новыя. Новы імпульс ім даў сам расейскі прэзыдэнт на пачатку жніўня ў часе візыту ў Фінляндыю. У Пуціна там чарговы раз спыталіся, ці ня пойдзе ён на трэці тэрмін. І Пуцін цалкам такой магчымасьці ня выключыў:
(Пуцін: ) “Можа, я й хацеў бы, але канстытуцыя краіны не дазваляе гэтага. Я лічу, што для нас сёньня ў Расеі найважнейшае – гэта стабільнасьць, якая можа быць дасягнутая толькі на аснове дзейнага заканадаўства”.
Праз колькі дзён пасьля гэтых словаў дэпутат з расейскага Прымор’я выступіў з прапановаю ўнесьці зьмены ў канстытуцыю Расеі, каб Пуцін меў магчымасьць балятавацца на трэці тэрмін. Гэта й выклікала хвалю спэкуляцыяў.
Той факт, што за тры гады да прэзыдэнцкіх выбараў расейская эліта актыўна дыскутуе, ці застанецца пры найвышэйшай пасадзе Пуцін, несумненна, шмат гаворыць пра палітычную сыстэму Расеі.
Маша Ліпман, маскоўская журналістка й палітычная камэнтатарка, у інтэрвію нашаму радыё выказала думку, што ў расейскай палітыцы сёньня няма тэмы, важнейшай за тэму палітычнай будучыні Ўладзіміра Пуціна.
(Ліпман: ) “Гэта сапраўды вельмі цяжкае пытаньне – сур’ёзны выклік для расейскай кіроўчай эліты. Рэч у тым, што за час прэзыдэнцтва Пуціна ўлада і маёмасьць настолькі перапляліся, што страта ўлады для кіроўчай эліты азначае нашмат болей, чым проста страту сваіх пасадаў”.
Ліпман называе найбольш праўдападобныя патэнцыйныя сцэнары, пра якія гавораць цяпер у Маскве:
(Ліпман: ) “Што б ні здарылася ў 2008 годзе, чаго мы ня можам спадзявацца, дык гэта, прынамсі, свабоднай, бесьперашкоднай палітычнай барацьбы за пасаду прэзыдэнта Расеі. Розныя сцэнары абмяркоўваюцца. Адзін зь іх – гэта зьмена канстытуцыі, што дало б Пуціну законнае права ўдзельнічаць у выбарах. Яшчэ адзін сцэнар – аб’яднаньне Расеі зь Беларусьсю, што запатрабавала б новай канстытуцыі для аб’яднанай дзяржавы”.
Згодна з расейскім заканадаўствам, зьмена 81-га артыкулу канстытуцыі Расеі, які абмяжоўвае прэзыдэнцтва аднаго чалавека двума тэрмінамі, патрабуе падтрымкі дзьвюх трэціх дэпутатаў Думы, трох чвэрцяў дэпутатаў Фэдэральнага сходу, а таксама дзьвюх трацін рэгіянальных заканадаўчых органаў.
Беручы пад увагу, што праўладныя дэпутаты маюць каля 70 працэнтаў мандатаў у Думе і амаль усе мандаты ў Фэдэральным сходзе, Крэмль можа адносна лёгка правесьці канстытуцыйную зьмену праз гэтыя структуры. Заручыцца падтрымкаю дзьвюх трацін рэгіянальных заканадаўчых органаў цяжэй, але таксама магчыма.
Лягчэйшы спосаб – праўда, калі яго дазволяць суды – правесьці агульнанацыянальны рэфэрэндум у пытаньні зьмены канстытуцыйнай нормы.
Аналізуючы магчымыя варыянты разьвіцьця сытуацыі, бальшыня назіральнікаў схіляецца да думкі, што ў самім Крамлі, праўдападобна, яшчэ ня выбралі канкрэтнай лініі паводзінаў што да магчымага трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну Ўладзіміра Пуціна.