ТЭГЕРАН. Далейшыя перамовы з Захадам магчымыя, але Тэгеран не адмовіцца ад сваіх плянаў разьвіваць поўны цыкл у вытворчасьці ядзернага паліва. Такую заяву ў інтэрвію іранскім журналістам зрабіў нядаўна прызначаны прадстаўнік Ірану на перамовах у ядзерных праграмах Тэгерану Алі Ларыджані. Учора ён таксама быў прызначаны сакратаром Вышэйшай нацыянальнай рады бясьпекі Ірану. На пачатку месяца Іран аднавіў перапрацоўку ўрану на Ісфаханскім заводзе. Сёньня ля гэтага завода сотні чалавек, пераважна студэнты, наладзілі дэманстрацыю ў падтрымку ядзернай праграмы краіны.