СЭУЛ. У Сэуле адбылася беспрэцэдэнтная сустрэча паўночнакарэйскіх парлямэнтароў з заканадаўцамі Паўдзённай Карэі. Дэлегацыя КНДР, у складзе якой 182 чалавекі, прыбыла ў Паўдзённую Карэю дзеля ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды 60-х угодкаў завяршэньня вайны ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, калі Японія, хаўрусьніца Гітлера, пацярпела паразу.