Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Габрэйскія пасяленцы ня хочуць пакідаць Газу


ГАЗА. У самым буйным габрэйскім пасяленьні Нэвэ Дэкалім у паласе Газа адбываюцца жорсткія сутычкі паміж пасяленцамі і ізраільскімі вайскоўцамі. Некалькі дзесяткаў чалавек арыштаваныя. Пасяленцам дадзены тэрмін да 24-й гадзіны добраахвотна пакінуць дамы. У сераду тых, хто не падпарадкуецца, пачнуць вывозіць сілай. На сёньняшні дзень цалкам эвакуяваныя пяць з дваццаці аднаго габрэйскіх пасяленьняў у паласе Газа і два з чатырох на Заходнім беразе Ярдану. Сотні пасяленцаў адмаўляюцца падпарадкавацца загаду, заяўляючы, што не аддадуць палестынцам спрадвечныя, яшчэ з біблейскіх часоў, габрэйскія землі.
XS
SM
MD
LG