Паводле дадзеных апытаньня рэвалюцыйныя падзеі ва Ўкраіне мелі даволі шырокую падтрымку ў грамадзтва – 70% рэспандэнтаў у лютым адказалі, што масавыя дэманстрацыі пратэсту пасьля другога туру выбараў былі законным ажыцьцяўленьнем дэмакратычных правоў іх удзельнікаў, у той час як 28% апытаных заявілі, што мэтай дэманстрантаў было пасеяць хаос.
Гэтыя дадзеныя адпавядаюць і ацэнкам справядлівасьці выбараў: толькі кожны трэці апытаны ацаніў першы тур выбараў, як справядлівы, галасаваньне 21 лістапада, калі была абвешчаная перамога Віктара Януковіча, справядлівым палічыў толькі кожны чацьверты, у той жа час паўторнае галасаваньне 26 сьнежня, афіцыйным вынікам якога была перамога Віктара Юшчанкі, справядлівым палічылі 57% апытаных – гэта дарэчы заўважальна больш, чым доля галасоў, аддадзеная ўласна Юшчанку.
У лютым надзвычай высокім заставаўся рэйтынг прэзыдэнта Юшчанкі – пра давер яму заяўлялі 65% апытаных, і толькі кожны чацьверты казаў, што ня мае веры новаму кіраўніку дзяржавы. У той жа час рэйтынг прайграўшага Януковіча істотна зьнізіўся – праз два месяцы пасьля трэцяга туру, калі Януковіч набраў 44% галасоў, толькі 27 % апытаных захавалі давер да яго.
Цікавыя дадзеныя даў аналіз сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык цьвёрдых прыхільнікаў і праціўнікаў “аранжавай” рэвалюцыі. Яны вельмі моцна адрозьніваюцца паводле рэгіёну пражываньня і моўнай ды этнічнай прыналежнасьці: прыхільнікі рэвалюцыі – пераважна жыхары Заходняй і Цэнтральнай Ўкраіны, сярод іх вельмі высокая доля этнічных украінцаў і ўкраінамоўных. Пасьлядоўныя апанэнты рэвалюцыі сканцэнтраваныя на Ўсходзе, значны адсотак зь іх складаюць этнічныя расейцы і расейскамоўныя.
Дасьледнікі зь Міжнароднага фонду выбарчых сыстэмаў адзначаюць, што гэтыя групы, аднак, ня надта адрозьніваюцца паводле полу, адукацыі і нават узросту.
Дарэчы, падобныя ж дадзеныя атрыманы і іншымі дасьледнымі цэнтрамі. Напрыклад, паводле апытаньняў кіеўскага Міжнароднага інстытуту сацыялёгіі электарат Юшчанкі і Януковіча паводле ўзросту і адукацыі адрозьніваліся на лічаныя адсоткі, а доля вяскоўцаў сярод выбаршчакаў Юшчанкі была нават вышэйшай, чым сярод прыхільнікаў Януковіча.
У гэтым электаральная карціна апошніх украінскіх выбараў істотна адрозьніваецца ад той, якая існуе ў Беларусі – у электараце Аляксандра Лукашэнкі пераважаць людзі сталага веку, вяскоўцы і асобы зь нізкай адукацыяй.
Зь іншага боку, у Беларусі няма такога рэзкага падзелу ў меркаваньнях паміж рэгіёнамі, кіраўнік дзяржавы карыстаецца найменшай падтрымкай у сталіцы, крыху большай – у Гарадзенскай вобласьці, яшчэ большай – у астатніх рэгіёнах. Аднак гэтыя беларускія адрозьненьні непараўнальна меншыя, чым ва Ўкраіне, дзе на Захадзе галасаваньне было амаль пагалоўным за Юшчанку, гэтак жа як на Ўсходзе – за Януковіча.