"Мы будзем дамагацца, каб палякі, як і ўсе нацыянальныя мяншыні, маглі бесперашкодна аб''ядноўвацца ў розныя арганізацыі і выбіраць сваіх прадстаўнікоў, мы спадзяемся, што ўлады Беларусі будуць выконваць свае міжнародныя абавязаньні, датычныя правоў нацыянальных меншасьцяў і свабоды слова,” – падкрэсьліў кіраўнік Польшчы і ўзгадаў, што пазыцыю Польшчы па гэтым пытаньні падтрымаў Эўразьвяз.
Аляксандр Квасьнеўскі выказаў спадзяваньне на аднаўленьне дружалюбных адносінаў з Мінскам і Масквой. Паводле польскага прэзыдэнта, для паляпшэньня адносінаў з ўсходнімі суседкамі польскаму боку спатрэбіцца "цярпеньне".
Міністар замежных справаў Адам Ротфельд падчас сьвяткаваньня падкрэсьліў, што "палякаў і беларускую грамадзкасьць нельга лічыць закладнікамі рэжыму Лукашэнкі".
У сваю чаргу лідэр сялянскай партыі "Самаабарона", кандыдат на пасаду прэзыдэнта Анджэй Лепер крытычна ацаніў палітыку Квасьнеўскага ў дачыненьні да ўсходніх суседзяў. У інтэрвію польскім мэдыям 15 жніўня Лэпэр заявіў, што Квасьнеўскі "клапоціцца пра ўласныя інтарэсы і нічога не зрабіў для наладжваньня нармальных адносінаў з Беларусьсю і Расеяй". "Уладу Лукашэнкі нельга назваць рэжымам", - лічыць Лепер. Ён таксама зазначыў, што ў самой Польшчы хапае парушэньняў правоў чалавека.