Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС папярэджвае: будзьце пільнымі за мяжой


Ганна Соусь, Менск Міністэрства замежных справаў Беларусі рэкамэндавала грамадзянам Беларусі быць пільнымі і выконваць меры бясьпекі падчас турыстычных і бізнэс паездак за мяжу.

Гэтае папярэджаньне было абвешчанае ў сувязі з распаўсюджанай заходнімі СМІ інфармацыяй аб магчымых дзеяньнях тэрарыстычных груповак у некаторых краінах Эўропы і ЗША.

Сёньня скончыўся тэрмін ультыматуму эўрапейскім краінам, які 16 ліпеня высунула зьвязаная з Аль-Кайдай ісламская групоўка “Брыгады Абу Хафс аль-Масры”. Яна запатрабавала цягам месяцу вывесьці войскі з Іраку. Учора брытанская "Sunday Times" паведаміла пра тое, што ў бліжэйшыя тыдні ў Лёндане рыхтуюцца новыя тэракты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG