Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжэліку Борыс дапытвалі паўтары гадзіны


Міхал Карневіч, Горадня Па факце крадзяжу пячаткі Саюза палякаў гарадзенская міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу. Сёньня на допыце у сьледчага ў якасьці сьведкі Анжэліка Борыс прабыла больш за паўтары гадзіны. Плянавалася правесьці яшчэ і сьледчы экспэрымэнт, але потым яго адмянілі.

Анжэліку Борыс сёньня выклікалі на допыт у якасьці сьведкі па факце крадзяжы пячаткі Саюза палякаў Беларусі (СПБ). Нагадаем, што ў мінулую пятніцу яе выклікалі ў гэтым жа самым пытаньні, тады на яе напісаў данос Тадэвуш Кручкоўскі. А цяпер міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу.

Анжаліка Борыс прабыла ў міліцыі паўтары гадзіны. Ізноў распавядала міліцыянтам аб тым, як яе разам зь іншымі сябрамі СПБ высяляў амон. Нічога новага яна не сказала.

(Борыс: ) “Я сама не выйшла з таго будынка, а нас адтуль выцягнуў АМОН і міліцыя. А ў будынку засталіся пан Кручкоўскі, Знайдзінскі разам зь міліцыяй. Нас болей туды не пусьцілі, таму я думаю, што гэта нейкая змова супраць мяне, бо мяне адтуль вывялі, а больш туды не ўпусьцілі”.

Пасьля допыту сьледчы прапанаваў Анжаліцы пачакаць побач з будынкам міліцыі, бо, маўляў, хацеў бы правесьці сьледчы экспэрымэнт. Але праз паўтары гадзіны выйшаў на вуліцу і сказаў, што сёньня больш нічога ня будзе.

Гл. таксама • Поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі з Анжалікай Борыс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG