Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аліеў баіцца перавароту?


БАКУ. Генэральны пракурор Азэрбайджану Закір Каралаў абвінаваціў неназваныя палітычныя сілы ў спробе дзяржаўнага перавароту. Выступаючы перад журналістамі ён дадаў, што пэўныя радыкальныя сілы ў краіне спрабуюць захапіць ўладу ў краіне антыканстытуцыйным шляхам. Пракурор перасьцярог, што любая спроба сілавога адхіленьня ад ўлады Ільхама Аліева і ягонага ўраду сустрэнецца з адэкватнай рэакцыяй. Раней, сілы бясьпекі арыштавалі лідэра апазыцыйнага руху Эні Фікіра, і абвінавацілі яго ў змове супраць кіраўніцтва краіны з дапамогай замежнага фінансаваньня. Палітычная абстаноўка ў Азэрбайджане абвастрылася перад выбарамі прызначанымі на 6 лістапада.
XS
SM
MD
LG