Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага -- 15 жніўня


Зьміцер Падбярэскі, Менск Беларуская прэса розных гадоў за 15 жніўня

“Полесская правда”, 1925 год. Падаецца такая вось аб’ява:

“Экскурсія на Мельнікаў Луг для рабочых і служачых “Палесдруку” і завода “Пралетарый” з жонкамі адбудзецца ў нядзелю, 16 жніўня. Праграма экскурсіі: 1. Даклад аб узяцьці Бастыліі (дакладчык тав. Бабушкін). 2. Спортвыступленьне. 3. Гутарка аб белым тэроры і чытаньне Мопраўскай літаратуры (т.Буклер). 4. Гульні. Збор а 9 гадзіне да будынку “Палесдруку”, дзе будуць раздадзены білеты”.

“Звязда”, 1935 год:

“У ходзе праверкі партыйных дакументаў па Бабруйскаму раёну ўдалося выявіць вялікую засмечанасць партарганізацыі рознымі злачыннымі элементамі. Вось Першыкаў, член партыі з 1920 года; ён скрыў ад партыі сваю службу ў царскай арміі ў якасці афіцэра і што быў узнагароджан чатырма георгіеўскімі крыжамі і двума медалямі за вернасць царскаму дому; у свой час прымаў актыўны ўдзел у калчакоўскай арміі. Ліўшыц Ф.Х. — удзельнічаў у бандзе Махно. Забраў з забітага чырвонаармейца, комуніста Лявіцкага дакументы і такім чынам стаў членам партыі Лявіцкім. У працэсе праверкі выключана з партыі 29 розных прахадзімцаў”.

“Чырвоная змена”, 1985 год. Вольга Нячай пад рубрыкай “Мастацтва і бізнэс” піша:

“Асаблівае ўздзеянне на аўдыторыю аказаў супербаявік “масавай культуры” — “Зоркавыя войны” (1977 г.) Д.Лукаса… Гэтая касмічная казка — зусім не пацешлівае відовішча, а сапраўдная ідэалагічная зброя. Яна ў стоенай форме нясе ідэі сусветнай і касмічнай перамогі ЗША над іншымі народамі… Д.Лукас разам са С.Спілбергам працягнулі распрацоўку гэтай “залатой” для іх тэматыкі — ужо выйшлі наступныя серыі “Зоркавых войнаў” — “Імперыя наносіць удар у адказ”, “Вяртанне Джэдай”, “Індыяна Джонс”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG