Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агляд друку: Віктар Кучынскі бароніць дырэктара “Джэм-Банку”


Падрыхтавала Юлія Шарова Агляд незалежнага друку за 15 жніўня.

Дэпутат Віктар Кучынскі ў інтэрвію “Белорусской газете” апавядае пра тое, як ён спрабаваў ды спрабуе абараніць “Джэм-Банк”. З 2003 году, калі пачаліся масаваныя праверкі гэтай установы, спадар Кучынскі кінуўся заступацца за банк. Пасьля затрыманьня генэральнага дырэктара “Джэм-Банку” Аляксандра Татарынцава дэпутат па-ранейшаму спрабуе давесьці ягоную законапаслухмянасьць.

А былы ды-джэй і генэральны прадусар “Альфа Радыё” Сяргей Кузін разважае на старонках сёньняшняй “Белорусской газеты” пра пэрспэктывы радыёвяшчаньня на Беларусь з-за мяжы. У прыватнасьці, вядомы шоўмэн, які паўтара году жыве ўва Ўкраіне, гаворыць пра ролю FM-станцыяў у часе “памаранчавай рэвалюцыі”. Сын контравыведніка, спадар Кузін зь веданьнем справы кажа й пра тое, ці эфэктыўна глушыць вяшчаньне з-за мяжы.

Аглядальнік тыднёвіка “Белорусский рынок” Канстанцін Скуратовіч аналізуе некаторыя вынікі беларуска-расейскага гандлю. Статыстыка за паўгодзьдзе, як вядома, паказвае рост беларускага экспарту ў Расею, аднак групы тавараў, попыт на якія за мяжой расьце, можна пералічыць на пальцах. Цукар, мяса, малако, папера, рухавікі ўнутранага згараньня. На думку аўтара матэрыялц “Мы бяды ня зналі, дык нафтай нагналі”, гэта падстава падумаць пра лёс цэлых галінаў прамысловасьці, якія раней забясьпечвалі рост экспарту ў Расею.

“Витебский курьер” дае парады дзяўчатам і жанчынам, як правільна знаёміцца ў Інтэрнэце. Карэспандэнткі газэты павесілі на адным з сайтаў знаёмстваў анкеты трох зусім віртуальных дзяўчат – і сталі лавіць у сеціве прынцаў. Паводле прызнаньняў журналістак, прынцы збольшага ня ўражвалі высокім інтэлектам і прыемным абліччам, затое зьдзіўлялі вельмі нешляхетнымі манерамі.

Таксама ў апошнім нумары газэты можна прачытаць пра леўшуноў – чым яны адрозьніваюцца ад праварукіх людзей, якія перавагі мае гэтая асаблівасьць ды якія чыста бытавыя перашкоды нясе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG