Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Астапчук – чэмпіёнка сьвету


RFE/RL У Хэльсынкі – перадапошні дзень чэмпіянату сьвету ў лёгкай атлетыцы. Гэты дзень выдаўся для беларусаў надзвычай радасным: Надзея Астапчук стала чэмпіёнкай сьвету ў штурханьні ядра, а беларускія бягункі заваявалі бронзу ў эстафэце 4 па 100 мэтраў.

Як і чакалі многія беларускія заўзятары, у штурханьні ядра залаты мэдаль заваявала Надзея Астапчук. З вынікам 20 мэтар 51 сантымэтар яна далёка апярэдзіла суперніц, якім засталося толькі змагацца за другое і трэцяе месца. У выніку расейка Вольга Рабінкіна здабыла срэбра, а Валеры Вілі з Новай Зэляндыі – бронзу. Ніхто з суперніц Астапчук ня здолеў кінуць ядро за 20-мэтровую рысу. Яшчэ адна ўдзельніца фіналу ад Беларусі ў гэтай дысцыпліне Натальля Харанека завяршыла спаборніцтвы на восьмым месцы.

Посьпех напаткаў беларусаў сёньня і на бегавой дарожцы. У эстафэце 4x100 мэтраў беларускі заваявалі бронзавы мэдаль, устанавіўшы нацыянальны рэкорд Беларусі (42,56 сэкунды). За каманду Беларусі выступалі Юлія Несьцярэнка, Натальля Салагуб, Алена Неўмяржыцкая і Аксана Драгун. Першае месца занялі амэрыканкі, другое – бягункі Ямайкі.

Такім чынам, перад апошнім днём чэмпіянату сьвету ў агульным закліку па колькасьці мэдалёў Беларусь узьнялася на 4-е месца – пасьля ЗША, Расеі і Этыёпіі. У актыве зборнай Беларусі на чэмпіянаце два залатыя, два срэбраныя і адзін бронзавы мэдаль.

Штурханьне ядра. Фінал 1. Надзея Астапчук (Беларусь) 20.51 м 2. Вольга Рабінкіна (Расея) 19.64 м 3. Валеры Вілі (Новая Зэляндыя) 19.62 Жаночая эстафэта 4x100м 1. ЗША 41.78 с. 2. Ямайка 41.99 с. 3. Беларусь 42.56 с. (нацыянальны рэкорд) Хэльсынкі''2005 Табліца мэдалёў 1. ЗША 13 8 3 2. Расея 5 5 5 3. Этыёпія 3 3 2 4. Беларусь 2 2 1 5. Францыя 2 1 3 6. Швэцыя 2 0 1 7. Ямайка 1 4 1


Гл. таксама • Іван Ціхан – чэмпіён сьвету ў кіданьні молата
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG