У Шаркаўшчыне Віцебскай вобласьці сёньня сабраўся паўторны сход па вылучэньні дэлегатаў. Калі раней арганізатары не змаглі сабраць неабходны кворум у 25 чалавек, то цяпер на сход прыйшлі 28 удзельнікаў. Абралі дэлегатамі двух жыхароў раёна, сябраў БНФ. Сход адбываўся на прыватнай сядзібе.
Аргкамітэт плянуе правесьці паўторна яшчэ больш за 30 сходаў, якія раней не адбыліся па арганізацыйных прычынах, і яшчэ каля 20 па графіку. Паводле актывіста АГП Сяргея Альфера на арганізатараў раённых сходаў робіцца ўціск з боку мясцовых уладаў, што ёсьць адной з прычынаў зацягваньня працэсу вылучэньня дэлегатаў. Гэтае пытаньне аргкамітэт абмеркаваў на ўчорашнім паседжаньні.
Паводле спадара Альфера апазыцыі не ўдалося вырашыць задачу максымальнага інфармаваньня насельніцтва.
(Альфер: ) “На жаль, проста ў нас не хапіла сродкаў, пра якія гаворыць Лукашэнка, што ў нас там мільёны-мільёны, якіх мы, на вялікі жаль, не маем і таму не мелі магчымасьць зрабіць адпаведную колькасьць інфармацыйных матэрыялаў. Гэта частка праваленая пакуль. Я спадзяюся, што мы будзем выпраўляць гэтае ўпушчэньне. З пункту гледжаньня працы з нашымі структурамі, ідзе агляд нашых магчымасьцей, ведаем, якая будзе каманда ў адзінага кандыдата і з гэтага пункту гледжаньня сам працэс удаўся. Аказваецца, што ў пераважнай большасьці рэгіёнаў Беларусі ёсьць дастатковая колькасьць людзей, якія будуць працаваць у камандзе, якія будуць дапамагаць зьмяніць уладу ў Рэспубліцы Беларусь”.
Усяго абрана каля 180 дэлегатаў на кангрэс і каля сотні дэлегатаў трэба яшчэ абраць на сходах. Паводле старшыні аргкамітэту Аляксандра Бухвостава пакуль усё ідзе па пляну.
(Бухвостаў: ) “Калі мы не выйдзем на кангрэс у канцы верасьня, тады я скажу, што гэта зацягнута. Але калі мы выйдзем на кангрэс у канцы верасьня, гэта ўсё будзе па пляну, мы так і разьлічвалі: у канцы верасьня – першых чыслах кастрычніка назваць адзінага кандыдата ў прэзыдэнты. Цяпер трэба збудаваць ерархію за адзіным кандыдатам, якая б забясьпечвала яму ня толькі перамогу на выбарах, але і перамогу нам усім у тым процістаяньні, якое будзе абвастрацца. Ідзе прыцірка ўсіх нашых апазыцыйных груп.”