Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Хамас" працягне ўзброеную барацьбу


ГАЗА. Палестынская групоўка “Хамас” зноў заявіла, што будзе працягваць узброеную барацьбу, нягледзячы на выхад Ізраілю з паласы Газа. “Хамас” таксама заяўляе, што не гатовы прызнаць рух “Фатх”, які кіруе ў Палестынскай аўтаноміі, у якасьці адзінай палестынскай структуры, што нясе адказнасьць за прыняцьце палітычных рашэньняў, уключна з пытаньнямі бясьпекі. Раней на гэтым тыдні лідэр аўтаноміі Махмуд Абас заклікаў палестынцаў да стрыманасьці і строгаму захаваньню замірэньня ў часе выхаду ізраільцаў з паласы Газа.
XS
SM
MD
LG