ПХЭНЬЯН. Пхэньян назваў плянаваныя сумесныя вайсковыя вучэньні ўзброеных сілаў ЗША і Паўдзённай Карэі падрыхтоўкай да вайны. Прадстаўнік уладаў КНДР падкрэсьліў, што ў гэтых умовах аднаўленьне перамоваў паміж вайскоўцамі дзьвюх карэйскіх дзяржаваў немагчымае. Манэўры павінны пачацца ў гэтым месяцы. Амэрыканскія і паўдзённакарэйскія вайскоўцы падкрэсьліваюць, што гэта будуць галоўным чынам штабныя гульні.