Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знойдзеныя целы 13 загіблых у выніку катастрофы фінскага гелікоптэра


ТАЛІН. Фінскія і эстонскія ратаўнікі паднялі з дна Фінскай затокі гелікоптэр, які пацярпеў катастрофу 10 жніўня. Знойдзеныя целы 13 чалавек з 14, якія знаходзіліся на борце. Загіблыя – грамадзяне Фінляндыі, Эстоніі і ЗША. Фінскі пасажырскі гелікоптэр зваліўся ў мора праз тры хвіліны пасьля вылету з Таліна ў Хэльсінкі. Прычыны катастрофы пакуль невядомыя. Улады Эстоніі выключаюць магчымасьць тэракту.
XS
SM
MD
LG