МЫС КАНАВЭРАЛ, ЗША. Амэрыканскае касьмічнае агенцтва НАСА запусьціла сёньня спадарожнік у бок Марса. Спадарожнік, які каштаваў НАСА 720 мільёнаў даляраў, наблізіцца да чырвонай плянэты налета ў сакавіку. Цягам наступных 4 гадоў ён будзе круціцца вакол Марса і перадаваць адтуль інфармацыю пра геалёгію і клімат плянэты. Калі місія спадожніка будзе пасьпяховай, НАСА накіруе да Марса яшчэ два спадарожнікі.