Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Хамас" працягне барацьбу і пасьля выхаду Ізраіля з Паласы Газа


ГАЗА. Лідэр ісламскай групоўкі “Хамас” Махмуд Захар заявіў, што групоўка не складзе зброю пасьля вываду ізраільскіх сілаў з Паласы Газа. Ён дадаў, што вайсковае крыло “Хамасу” будзе працягваць узброеную барацьбу пакуль палестынцы будуць заставацца пад ізраільскай акупацыяй. Палестынскі лідэр Махмуд Абас настойвае на тым, што толькі ўлады палестынскай аўтаноміі маюць права гарантаваць бясьпеку палестынцам. Сёньня прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што ён ня будзе прасіць прабачэньня ў габрэйскіх пасяленцаў за ліквідацыю іхных пасяленьняў у Паласе Газа. З гэтай заявай ён выступіў пасьля таго, як 150 тысячаў ізраільцаў пратэставалі ў Тэль-Авіве супраць плянаванага выхаду з Паласы Газа.
XS
SM
MD
LG