Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў назваў праект расейскага эратычнага фільма "Юлія" правакацыяй


КІЕЎ. Афіцыйныя прадстаўнікі Ўкраіны асуджаюць Расею за намер зьняць эратычны фільм з палітычным падтэкстам. Героямі фільму зьяўляюцца Юлія і Міхаіл, якія шмат гавораць пра палітыку, а затым займаюцца сэксам на борце гэлікоптара. Сцэнар напісаны так, што гледачы ў героях фільму пазнаюць прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі і прэм’ер-міністра Ўкраіны Юлію Цімашэнку. Адзін з аўтараў сцэнару -- Аляксей Мітрафанаў, дэпутат Дзяржаўнай думы ад Лібэральна-дэмакратычнай Партыі Ўладзімера Жырыноўскага. Прадстаўнік сакратарыяту прэзыдэнта Ўкраіны назваў здымкі фільма “Юлія” “ палітычнай правакацыяй”.
XS
SM
MD
LG