Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзевы летні лягер – гэта "несанкцыяваны сход"?


Алег Супрунюк, Берасьце Паводле рашэньня Берасьцейскага раённага суду кіраўнік абласнога аддзяленьня Беларускага Хэльсынскага камітэту Ігар Маслоўскі і старшыня абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Валянцін Лазарэнкаў аштрафаваныя на 510 тысячаў рублёў кожны за арганізацыю летніка.

Суд Берасьцейскага раёну 11 жніўня разглядаў справу Ігара Маслоўскага і Валянціна Лазарэнкава на падставе складзеных міліцыянтамі адміністратыўных пратаколаў. Міліцыянты палічылі, што міжнародны летнік з удзелам беларускай і ўкраінскай моладзі, які ладзіўся напрыканцы ліпеня на базе адпачынку “Белае возера”, на сам рэч быў несанкцыянаваным сходам.

Старшыня Берасьцейскага аддзяленьня Беларускага Хэльсынскага камітэту Ігар Маслоўскі мяркуе, што пратаколы былі складзеныя на яго і некаторых іншых удзельнікаў летніку зусім невыпадкова.

(Маслоўскі: ) “Такія дзеяньні ўладаў скіраваныя супраць актывістаў палітычнай апазыцыі. На мой погляд, гэта так званыя кропкавыя ўдары. Да прыкладу, калі ўвайшлі міліцыянты ў залю, дзе мы праводзілі заняткі, імі адразу былі агучаныя пэўныя прозьвішчы, у тым ліку і маё. І адразу ж стала вядома, што гэта справа робіцца пад заказ”.

Суд пагадзіўся з высновамі міліцыянтаў і прыняў рашэньне аштрафаваць спадароў Маслоўскага і Лазарэнкава на 20 базавых велічыняў (510 тысячаў рублёў) кожнага. Іншыя ўдзельнікі летніку, на якіх складаліся пратаколы, у тым ліку грамадзяне Украіны, у берасьцейскім судзе не зьявіліся.

Ігар Маслоўскі і Валянцін Лазарэнкаў не прызналі сябе вінаватымі і заявілі, што будуць абскарджваць гэтае судовае рашэньне. Дарэчы, сёлета спадар Лазарэнкаў ужо быў пакараны аналягічным штрафам нібыта за арганізацыю несанкцыянаванага сходу на рэчавым рынку Берасьця ў часе страйку прыватных прадпрымальнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG