Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскі друк: "Беларусь па-ранейшаму застаецца далёка звонку"


Алена Струвэ, Менск Камэнтуючы сытуацыю вакол абвастрэньня раксейска-польскіх і беларуска-польскіх дачыненьняў, нямецкамоўны друк зьвяртае ўвагу як на заклапочанасьць Варшавы, так і на досыць стрыманую пазыцыю Брусэлю.

Як піша нямецкая "Süddeutsche Zeitung" пра расейска-польскае абвастрэньне, “у Варшаве лічаць, што Крэмль хоча праверыць, наколькі моцны ціск ён можа рабіць на краіну, якая цяпер стала сябрам Эўразьвязу”.

Паводле аўстрыйскай "OÖNachrichten", на жаль, толькі адна заклапочаная Польшча заяўляе пра адкрытыя правакацыі Масквы і Менску і выказвае ў гэтым зьвязку свае пратэсты. "Гэты новы сябар Эўразьвязу пакуль так і не атрымаў падтрымкі з боку Брусэлю. Эўропа пакуль ня бачыць падставы для дзеяньняў. Яе больш хвалююць барацьба з тэрорам, дыскусіі вакол уступу ў ЭЗ Турэччыны. Што да патрабаваньняў адносна дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, то пра іх праўдападобна забыліся".

Таксама і ЗША не знаходзяць зараз часу для “апошняй дыктатуры Эўропы”. Першыя пазыцыі ў сьпісе міжнароднапалітычных прыярытэтаў займаюць такія краіны як Іран, Ірак, Аўганістан. "Беларусь па-ранейшаму застаецца далёка звонку", піша аўстрыйскае выданьне
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG