Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 жніўня традыцыйна ўшаноўваліся Сіла і Іван


RFE/RL Каляндар “Свабоды”

12 жніўня ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваліся Сіла і Іван. У гэты дзень трэба было, скончыўшы жніво, пачаць сяўбу новага хлеба. Таму казалі: “Хто на Сілу жыта пасее – у таго на хлеб надзея”. Імя Івана з працаю ў полі ня зьвязвалі. Івану маліліся, каб дапамог адшукаць скрадзеныя рэчы і пакараць зладзеяў.

12 жніўня 1399 году адбылася бітва на Ворскле – паводле ацэнак гісторыкаў, самая няўдалая ў гісторыі беларускага сярэднявечча. Войскам Вялікага Княства кіраваў Вітаўт, а ардынскімі татарамі – хан Эдыгей. Сышліся дзьве арміі на рацэ Ворскла ў цяперашняй Украіне. Нашыя продкі зазналі скрышальную паразу. На полі палегла дзьве траціны іхнага войска, у тым ліку 60 князёў-вайскаводцаў.

12 жніўня ў 1948 годзе ў Чэхаславаччыне савецкія карныя органы арыштавалі беларускую паэтку Ларысу Геніюш і яе мужа Янку. У менскай турме НКВД Ларысу Геніюш дапытваў галоўны ў Беларусі чэкіст Цанава. Ён патрабаваў ад яе здачы архіваў БНР. У выніку паэтка была асуджаная на 25 гадоў канцлягераў. Цалкам яна не рэабілітаваная і дагэтуль.

А яшчэ 12 жніўня ў розныя гады нарадзіліся амэрыканскі прадпрымальнік і філянтроп Джордж Сорас і беларускі паэт Леанід Галубовіч.
XS
SM
MD
LG