Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тадэвуша Гавіна будуць судзіць яшчэ раз


Міхал Карневіч, Горадня Сёньня а 16-ай гадзіне ў Кастрычніцкім судзе Горадні мае адбыцца суд над Тадэвушам Гавіным, першым старшынём Саюзу палякаў Беларусі, які цяпер адбывае 15 сутак у спэцпрымальніку.

Адвакат Уладзімер Кісялевіч паведаміў сёньня, што Тадэвуш Гавін пабіўся з сваім сукамэрнікам. Падрабязнасьці гэтага інцыдэнту пакуль што невядомыя.

Гавін быў асуджаны 2 жніўня. Суд прызнаў яго вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі побач з Домам польскім у Горадні. 1 жніўня ў Горадню прыяжджаў віцэ-маршалак Сэйму Польшчы Дональд Туск і побач з Домам польскім на сустрэчу зь ім сабраліся сябры СПБ.

З таго самага абвінавачаньня, што й Гавін, на 15 сутак быў асуджаны намесьнік старшыні СПБ Веслаў Кеўляк. Ён таксама цяпер адбывае пакараньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG