Нямецкі вольны дэмакрат і кандыдат на пасаду міністра замежных справаў Нямеччыны Вольфганг Герхард заклікаў Арганізацыю бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) да больш актыўнага ўмяшаньня ў справы краінаў-сябраў АБСЭ. У часе адмысловага паседжаньня арганізацыі ў Бэрліне, прысьвечанага 30-годзьдзю падпісаньня Хэльсынскіх пагадненьняў, нямецкі палітык падкрэсьліў важнасьць падтрымкі нацыянальных рухаў супраціву. Сярод краінаў, якім падобная падтрымка неабходная, Вольфганг Герхардт назваў Беларусь.
Патэнцыйны пераемнік Ёшкі Фішэра ўхваліў “каляровыя рэвалюцыі” ва Ўкраіне і Грузіі, аднак пры гэтым заўважыў, што такая краіна як Беларусь патрабуе большых намаганьняў, бо крытычная маса ў беларускім грамадзтве мае патрэбу ў гэтых званых штуршках супраць “апошняй дыктатуры ў Эўропе”.
Як перадае інтэрнэт-выданьне german-foreign-policy.com, нямецкія дыпляматы, у тым ліку і колішні амбасадар АБСЭ, разглядаюць розныя варыянты палітычных пераменаў. Сам Вольфганг Герхард акрэсьлівае новыя контуры праграмы АБСЭ, якія накіраваныя на больш актыўныя дзеяньні ў дачыненьні да антыдэмакратычных рэжымаў, а таксама супраць права адкліканьня таго ці іншага рашэньня з боку вялікіх дзяржаваў-сябраў АБСЭ, напрыклад, Расеі.
Як перадае радыё “Deutsche Welle”, цяпер эўрапейскія дыпляматы ўсё больш актыўна разглядаюць магчымасьці адкрытага фінансаваньня апазыцыйных беларускіх партыяў з тым, каб тыя маглі б на роўных канкураваць з праўрадавымі арганізацыямі. Кіраўніцтва Эўразьвязу зыходзіць з таго, што беларускі кіраўнік Лукашэнка мае намер абмежаваць правы апазыцыі ў часе прэзыдэнцкіх выбараў у наступным годзе. Калі гэтыя прапановы будуць падтрыманыя, перадае “Deutsche Welle”, гэта будзе азначаць істотную зьмену ў мэтадах дзейнасьці Эўразьвязу што да падтрымкі дэмакратыі ў іншых краінах.
Раней Брусэль толькі заяўляў пра неабходнасьць дэмакратычных пераменаў ў пэўных краінах, аднак пры гэтым ўстрымліваўся ад прамога фінансаваньня апазыцыі. Цяпер эўрапейскае кіраўніцтва разглядае магчымасьці ўвядзеньня візавых абмежаваньняў супраць беларускіх урадоўцаў ды замарожваньня беларускіх актываў за мяжой.
Гл. таксама Ганс-Георг Вік: Мы ня супраць беларускай мовы, гэта праблема фінансаў