ВЕНА. Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі прыняло рэзалюцыю ў пытаньні Ірану. У дакумэнце зьмешчаны заклік да іранскіх уладаў спыніць работы для ўзбагачэньня ўрану, аднак пры гэтым няма згадкі пра магчымасьць пераданьня праблемы на разгляд Рады Бясьпекі ААН.
У сераду Іран паведаміў пра аднаўленьне працэсу ўзбагачэньня ўрану. Тэгеран адкінуў эўрапейскую прапанову эканамічнай дапамогі наўзамен за адмаўленьне краіны ад рэалізацыі ядзернай праграмы.
У сераду Іран паведаміў пра аднаўленьне працэсу ўзбагачэньня ўрану. Тэгеран адкінуў эўрапейскую прапанову эканамічнай дапамогі наўзамен за адмаўленьне краіны ад рэалізацыі ядзернай праграмы.