ПАРЫЖ. Эўрапейская ракета “Арыян-5” вынесла з касьмічнага цэнтру ў Францускай Гвіяне на арбіту найбольшы ў сьвеце тэлекамунікацыйны спадарожнік. Тайляндзкі спадарожнік “Тайком-4” вагою 6,5 тонаў належыць прыватнай кампаніі прэм’ера Тайлянду Таксіна Шынаватры. Ён забясьпечыць інтэрнэт-паслугі для 14 азіяцкіх краін.